Палад Бюльбюль аглы: бацька ў вайну з агітбрыгадамі выступаў у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Азербайджана ў Расіі Палад Бюльбюль аглы на форуме пераможцаў "Перамога, здабытая адзінствам"
Пасол Азербайджана ў Расіі Палад Бюльбюль аглы на форуме пераможцаў Перамога, здабытая адзінствам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легендарны тэнар распавёў, як яго бацька спяваў у шпіталі для аднаго-адзінага салдата, якога ў той момант аперыравалі без наркозу

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Вайна закранула кожную сям'ю, якая жыла ў Савецкім Саюзе, у тым ліку і ў Азербайджане, нагадаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў Міжнароднага форуму пераможцаў "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам", які праходзіць у Мінску, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Расіі Паладз Бюльбюль аглы.

"Мой бацька быў народным артыстам СССР. І нават будучы ў такім высокім званні, усе артысты лічылі сваім абавязкам даваць на перадавой канцэрты. Былі азербайджанскія брыгады, якія ўзначальваў мой бацька. Яны выступалі ў тым ліку і тут, у Беларусі, і ў Бранскай лясах", — распавёў Бюльбюль аглы.

Медаль За адвагу разведчыка Анвара Сафарава - Sputnik Беларусь
Пашукавік: медаль не дачакаўся салдата, хочам уручыць яго родным

Паводле яго слоў, бацька не часта ўзгадваў вайну, але ў той жа час расказваў і пра тое, як трапіў пад бамбёжку, і пра тое, як спяваў у шпіталі для аднаго-адзінага салдата, якому рабілі аперацыю.

"Не было наркозу. І бацька спяваў, каб адцягнуць увгу гэтага салдата, калі яму жыўцом адрэзалі частку ногі", — успомніў пасол.

Акрамя таго, бацька Бюльбюль аглы ў вайну пералічваў вялікія сумы для фронту.

"У нас дома захоўваюцца дзве тэлеграмы ад Сталіна з падзякай за пералік гэтых грошай", — распавёў легендарны спявак.

Ён таксама нагадаў удзельнікам форуму, што да 90% бензіну і гаруча-змазачных матэрыялаў Чырвонай Арміі пастаўляў Баку, які працаваў у вайну дзень і ноч.

Міжнародны форум пераможцаў "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам" праходзіць у Мінску. У ім бяруць удзел госці з Расіі, краін СНД, Балтыі і Грузіі, у тым ліку ветэраны вайны, вучоныя-гісторыкі і палітолагі, прадстаўнікі Саюзнай дзяржавы, дзяржаўных органаў улады краін СНД, грамадскіх, пошукавых і моладзевых арганізацый.

Стужка навiн
0