Пенсіі і дапамогі вырастуць з 1 мая на 3,6%

© Sputnik / Виктор ТолочкоПенсіянеры і моладзь на прыпынку
Пенсіянеры і моладзь на прыпынку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З мая ў рэспубліцы на такую ж велічыню павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму, на аснове якога праводзіцца разлік працоўных пенсій, дзіцячых і іншых сацыяльных дапамог.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. У Беларусі з 1 мая 2016 года павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва. Такое рашэнне замацавана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва №18 ад 21 красавіка, якое ў пятніцу апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна з дакументам, БПМ з 1 мая па 30 чэрвеня 2016 года ў разліку на месяц будзе складаць 1 мільён 699 тысячаў 430 рублёў. У папярэдні раз БПМ павышаўся з 1 сакавіка 2016 года, у параўнанні з ім з мая ён вырасце на 3,6%.
Пастановай таксама ўстаноўлены БПМ на перыяд з 1 па 31 ліпеня 2016 года, ён будзе складаць 169 рублёў 94 капейкі. Такім чынам, БПМ пералічаны з улікам дэнамінацыі, якая пройдзе ў Беларусі 1 ліпеня.
Паколькі БПМ з'яўляецца асновай для разліку многіх відаў пенсій, сацыяльных дапамог і надбавак, з 1 мая будзе адбузецца іх павышэнне.
Так, з 1 мая на 3,6% павялічваюцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да пенсій, а таксама даплаты да пенсій грамадзянам ва ўзросце за 75 гадоў.
Таксама з 1 мая на 3,6% вырастуць некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншыя выплаты, якія вылічваюцца з памеру БПМ.
БПМ як сацыяльны нарматыў прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Стужка навiн
0