МІНСК, 29 кра — Sputnik. Выратавальнікам давялося дэблакаваць кіроўцу легкавога аўтамабіля, якога заціснула ў салоне пасля сутыкнення машыны з грузавіком ў Докшыцкім раёне, паведамілі Sputnik ў Віцебскім абласным УМНС.
Аварыя адбылася напярэдадні вечарам на 91-м кіламетры аўтадарогі "Віцебск — Мінск" ля вёскі Замасточча.
"У выніку лабавога сутыкнення машыны Volkswagen Passat і грузавога Hyundai ў легкавым аўтамабілі апынуўся заблакаваны кіроўца, жыхар Бабруйска. Кіроўца грузавіка не пацярпеў", — сказалі ў МНС.
Ва ўпраўленні паведамілі, што выратавальнікі з выкарыстаннем гідраўлічнай і аварыйна-выратавальнай прылады дэблакавалі пацярпелага. Мужчына брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў Докшыцкую цэнтральную раённую бальніцу.
Праверку па факце ДТЗ праводзіць аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Докшыцкага РАУС.
Кіроўцу Volkswagen Passat заціснула ў салоне пасля ДТЗ з грузавіком
© Photo : МЧС БеларусиДТЗ у Докшыцкім раёне
© Photo : МЧС Беларуси
Падпісацца
Мужчыну выразалі з машыны пры дапамозе гідраўлічнай і аварыйна-выратавальнай прылады, ён з траўмамі шпіталізаваны ў ЦРБ.