МІНСК, 29 кра — Sputnik. Сэрвіс па замове аўтамабіляў UberX зноў вырашыў знізіць кошты на свае паслугі ў Мінску, паведамілі Sputnik ў прэс-службе кампаніі.
Скандал вакол працы Uber ў Мінску разгарэўся пасля адкрыцця бюджэтнага сэрвісу UberX у пачатку лютага. Сталічныя таксісты заявілі аб несумленнай канкурэнцыі сэрвісу і яго незаконнасці, пасля чаго мэр Мінска Андрэй Шорац даручыў вывучыць яго працу. Да машын Uber ўважліва прыглядаецца і транспартная інспекцыя — праз парушэнні заканадаўства адзін з партнёраў кампаніі ўжо пазбаўлены ліцэнзіі.
Пры гэтым Uber працягвае сваю працу ў Мінску і зноў заяўляе аб зніжэнні коштаў. Так, ужо з 29 красавіка тарыф на UberX складзе 18 тысяч рублёў (замест 22 тысяч) за пасадку, 3700 рублёў (замест 5 тысяч рублёў) за кіламетр, 500 рублёў за хвіліну. Фіксаваны кошт паездкі ў аэрапорт "Мінск"не памяняўся — 350 тысяч рублёў.
Сталічныя таксісты не раз заяўлялі пра тое, што не могуць працаваць па такіх заніжаных коштах праз адсутнасць саступак з боку дыспетчарскіх службаў. На думку таксістаў, іх інтарэсы наогул не ўлічваюцца, а даходаў ледзь хапае на жыццё. У красавіку стала вядома пра тое, што мінскія таксісты ствараюць чарговы прафсаюз з мэтай процідзейнічаць "несумленнай гульні на рынку".
Прадстаўнікі Uber раней заяўлялі, што выступаюць выключна за развіццё рынку, а супраць іх вяідзецца "інфармацыйная атака".