МІНСК, 29 кра — Sputnik. Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на фоне падзення долара і еўра па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ў пятніцу.
Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў афіцыйныя курсы валют на выходныя:
- долар ЗША — 19 214 рублі
- еўра — 21 917 рублёў
- расійскі рубель — 298,67 беларускага рубля
На таргах 29 красавіка еўра апусціўся ніжэй псіхалагічнай адзнакі ў 20 тысяч. У пятніцу еўрапейская валюта патаннела на 85 рублёў (-0,39%), долар страціў 168 рублёў (-0,87%). Расійскі рубель крыху падаражэў — на 0,71 рубля (+ 0,24%).
Эксперты чакаюць далейшага нязначнага зніжэння курсаў замежных валют на фоне росту коштаў на нафту. У камерцыйных банках за долар ужо даюць 19 тысяч рублёў.