Кітайца за забойства панды прысудзілі да 13 гадоў турмы

© Flickr / AlanПанда
Панда - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На судзе абвінавачаныя распавялі, што высочвалі драпежніка, які напаў на іх авечак, і застрэлілі панду выпадкова.

МІНСК, 1 мая — Sputnik. Суд правінцыі Юньнань (Кітай) вынес прысуд у дачыненні да дзевяці грамадзян, якія мелі спрычыніліся да забойства вялікай панды: яны ў якасці пакарання атрымалі турэмныя тэрміны ад аднаго да 13 гадоў пазбаўлення волі, паведаміла агенцтва Сіньхуа.

Рашэнне было прынята судом павета Шуйфу. Паведамляецца, што пасля забойства жывёлу пасчлянілі і прадалі па частках.

Жыхар горада Чжаотун Ван Вэньлінь атрымаў 13 гадоў турмы за тое, што забіў панду ў канцы 2014 года. Яго брат Ван Вэньцай быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення за тое, што прадаў часткі панды. Яны абодва былі таксама аштрафаваныя на 1,5 тысячы долараў.

Яшчэ адзін мужчына атрымаў чатыры гады турмы праз тое, што прадаў часткі забітай жывёлы разам з Ван Вэньцаем. Аб дакладных тэрмінах для астатніх асуджаных не паведамляецца.

Са слоў братоў Ван, у снежні 2014 года яны спрабавалі высачыць драпежніка, які напаў на іх авечак. Пасля таго, як яны высачылі вялікую жывёліну, яны застрэлілі яе, але аказалася, што забілі панду.

Вялікая панда, бамбукавы мядзведзь — млекакормячае, радзімай якога з'яўляецца Цэнтральны Кітай. Гэта жывёла — знікаючы від і знаходзіцца пад асаблівай абаронай кітайскіх уладаў.

Стужка навiн
0