Мінскія раварысты ўрачыста адкрылі летні сезон. Глядзіце на відэа Sputnik, як калона аматараў двухколавага транспарту праехала па цэнтры сталіцы. Сталічныя веласіпедысты ў суботу адкрылі летні сезон: спецыяльна для іх мінская ДАІ спыніла на паўтары гадзіны аўтамабільны рух на двух участках праспектаў — Машэрава і Пераможцаў — у цэнтры горада.
Як пазней абвясцілі арганізатары велопарада, у ім прынялі ўдзел каля 9 тысяч чалавек. Дарэчы, праходзіў велокарнавал усяго другі раз.