МІНСК, 2 мая — Sputnik. Масавага мору рыбы на Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску няма, паведаміла Sputnik у панядзелак намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Алейнікава.
Мёртвую рыбу ў вадасховішчы каля плаціны ў раёне Мінскага заапарка знайшлі жыхары бліжэйшых дамоў, пазней яны паведамілі пра знаходку спецыялістам, якія адразу прыбылі на месца, а таксама ўзялі пробы вады для аналізу.
"Ні пра які масавы мор казаць нельга, там былі знойдзеныя ўсяго тры мёртвыя рыбы. Ды і тыя, хутчэй за ўсё, памерлі ад старасці. А нехта і наогул падкінуць мог", — сказалі ў камітэце.
Аналізы вады на ўтрыманне кіслароду далі здавальняючыя вынікі, вынікі астатніх даследаванняў будуць вядомыя пазней.
"Візуальна з вадасховішчам ніякіх праблем няма. І мы размаўлялі з рыбакамі мясцовымі — яны таксама ні на што не скардзіліся", — дадалі спецыялісты.
Мінчанам панікаваць, запэўнілі ў камітэце, няма ніякіх падстаў.