РТБД запрашае на прэм'еру

© Flickr / bagaballТэатральная сцэна
Тэатральная сцэна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адразу два мерапрыемствы – прэм'ера спектакля і адкрыццё выставы – адбудзецца ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Прэм'ера спектакля "Партрэт" паводле аднайменнай аповесці Мікалая Васільевіча Гогаля адбудзецца ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Вечны літаратурны сюжэт аб'ядноўваюць «Фауста», «Майстра і Маргарыту», «Пікавую даму», «Партрэт»…

Фантасмагарычная, містычная, гратэскная гісторыя мастака, яго жыццёвага выбару. Ці прысвяціць сваё жыццё таму, дзеля чаго ён быў народжаны — служэнню высокаму? Альбо паддацца спакусе багацця і ўцех?

Партрэт — гэта і ёсць вобраз д'ябла, спакусніка.  Сучасны чалавек час ад часу сутыкаецца з падобнай дылемай і прымае рашэнне.

Рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Гарцуеў.

Мастацкай аздобай спектакля займаліся мастак-сцэнограф Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах Марына Алекна, мастак па святле Сямён Давыдзенка, відэаэфекты створаныя Лізаветай Пінігінай.

Ролі выконваюць Андрэй Новік, Дзяніс Паршын, Дзмітрый Давідовіч, Сяргей Шымко, заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў, Андрэй Дабравольскі, Максім Паніматчанка.

Перад пачаткам спектакля ў арт-прасторы РТБД адбудзецца адкрыццё выставы "Уяўленне" сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, удзельніка творчых аб'яднанняў "Форма" і "Арцель"мастака Аляксандра Забаўчыка.

Прэм'ера спектакля і адкрыццё выставы адбудуцца 4-га мая.

Адкрыццё выставы а 18.30.

Пачатак спектакля а 19.00.

Адрас тэатра г.Мінск, вул.Крапоткіна, 44

Стужка навiн
0