https://bel.sputnik.by/20160503/1022247414.html
Прэміяй Цёткі ганаруюць пераможцаў
Прэміяй Цёткі ганаруюць пераможцаў
Sputnik Беларусь
Прэміяй Цёткі ганаруюць пераможцаў літаратурнага конкурса на лепшую дзіцячую кнігу. 03.05.2016, Sputnik Беларусь
2016-05-03T12:12+0300
2016-05-03T12:12+0300
2023-04-20T16:00+0300
у беларусі
навіны
падзеі і даты
беларусь
мінск
дзіцячая літаратура
чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101721/90/1017219056_0:126:1200:801_1920x0_80_0_0_e16d331446e2de467b52048c65dc6a48.jpg
МІНСК, 3 мая — Sputnik. Уручэнне прэміі Цёткі ўпершыню адбудзецца ў Мінску: так беларусы ўшануюць 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі), а таксама 110-годдзе з выхаду "Першага чытання для дзетак беларусаў".Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў не здарма абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка) — аўтарка "Першага чытання для дзетак беларусаў", стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, што запачаткавала масавую беларускамоўную адукацыю, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі "Лучынка".У 2016 годзе ўручэннем першай Прэміі Цёткі беларусы будуць ушаноўваць 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, а таксама 110 гадоў з выхаду "Першага чытання для дзетак беларусаў".Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне.Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ згодна курса Нацыянальнага банка РБ. На імпрэзе можна будзе пабачыць і набыць кнігі, што намінаваліся на прэмію, атрымаць аўтографы ад намінантаў і лаўрэатаў.Вядоўца — Андрэй Хадановіч.Імпрэза адбудзецца 3 мая а 19.00 ў прасторы "Корпус8".Адрас прасторы: г. Мінск, пр. Машэрава, 9.
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101721/90/1017219056_69:0:1137:801_1920x0_80_0_0_9d5d4660e8e6fe4d42d2d3be9e7adf59.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , падзеі і даты, беларусь, мінск, дзіцячая літаратура, чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы
у беларусі, навіны , падзеі і даты, беларусь, мінск, дзіцячая літаратура, чытаем па-беларуску з дзецьмі: акцыі, прэміі, сустрэчы
Прэміяй Цёткі ганаруюць пераможцаў
12:12 03.05.2016 (абноўлена: 16:00 20.04.2023) Прэміяй Цёткі ганаруюць пераможцаў літаратурнага конкурса на лепшую дзіцячую кнігу.
МІНСК, 3 мая — Sputnik. Уручэнне прэміі Цёткі ўпершыню адбудзецца ў Мінску: так беларусы ўшануюць 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі), а таксама 110-годдзе з выхаду "Першага чытання для дзетак беларусаў".
Апякункай прэміі за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў не здарма абраная Алаіза Пашкевіч (Цётка) — аўтарка "Першага чытання для дзетак беларусаў", стваральніца першай беларускай школы ў Вільні, што запачаткавала масавую беларускамоўную адукацыю, рэдактарка часопіса для дзяцей і моладзі "Лучынка".
У 2016 годзе ўручэннем першай Прэміі Цёткі беларусы будуць ушаноўваць 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, а таксама 110 гадоў з выхаду "Першага чытання для дзетак беларусаў".
Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне.
Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ згодна курса Нацыянальнага банка РБ. На імпрэзе можна будзе пабачыць і набыць кнігі, што намінаваліся на прэмію, атрымаць аўтографы ад намінантаў і лаўрэатаў.
Вядоўца — Андрэй Хадановіч.
Імпрэза адбудзецца 3 мая а 19.00 ў прасторы "Корпус8".
Адрас прасторы: г. Мінск, пр. Машэрава, 9.