Менш за 14 тыс. Ветэранаў ВАВ засталося ў Беларусі, самому маладому 91 год

© Sputnik / Виктор ТолочкоВетэраны ВАВ
Ветэраны ВАВ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рэспубліканскім доме ветэранаў пражываюць 50 удзельнікаў ВАВ, 12 працаўнікоў тылу, 11 вязняў канцлагераў і адна блакадніца.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. У Беларусі пражываюць 13,7 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх менш за дзевяць тысяч з'яўляюцца ўдзельнікамі і інвалідамі ВАВ, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

"Самым маладым удзельнікам і інвалідам ВАВ, якія пражываюць у Беларусі, споўнілася ўжо 90 гадоў", — сказаў Румак.

Ён паведаміў, што сярэдняя пенсія удзельнікаў і інвалідаў ВАВ складае 5,3 мільёна, што амаль у два разы больш, чым звычайная пенсія па працы.

Румак распавёў, што ў Беларусі функцыянуе Рэспубліканскі інтэрнат для ветэранаў, які быў адкрыты ў 70-я гады мінулага стагоддзя.

"Ён разьлічаны на 180 чалавек. У цяперашні час там пражываюць 11 інвалідаў і 39 удзельнікаў ВАВ, 12 працаўнікоў тылу, 11 вязняў канцлагераў і адна блакадніцай", — сказаў Румас.

На прэс-канферэнцыі таксама была агучана інфармацыя пра тое, што ў Беларусі засталося толькі два Героі Савецкага Саюза, аднаму з іх 99 гадоў, другому — 98, а самаму маладому ветэрану ўжо споўніўся 91 год.

Стужка навiн
0