Рыбакоў: абмеркаванне спрашчэння візавага рэжыму з ЕС працягваецца

© SputnikШэнгенская віза
Шэнгенская віза - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнік МЗС Беларусі адзначыў, што для падпісання дамовы работу павінна правесці не толькі Беларусь, але і яе еўрапейскія партнёры.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Беларусь працягвае абмеркаванне спрашчэння візавага рэжыму з краінамі Еўрасаюза, заявіў журналістам у Мінску намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Валянцін Рыбакоў. "Безумоўна, дыялог аб спрашчэнні візавага рэжыму працягваецца. І ён прынясе плён", — заявіў журналістам Рыбакоў.

Таксама намеснік міністра заклікаў журналістаў ставіць пытанне не толькі пра тое, што для гэтага павінна зрабіць Беларусь, але і пра тое, што для спрашчэння візавага рэжыму робяць заходнія партнёры.

У пачатку красавіка кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы абмяркоўваў пытанне спрашчэння візавага рэжыму. Паводле слоў Макея, праца па спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі вядуцца, аднак з беларускага боку "ёсць невялікія прэтэнзіі да еўрапейскіх партнёраў".

У снежні мінулага года еўрапейскія чыноўнікі заявілі, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС гатова да падпісання. Тады гэтая навіна выклікала здзіўленне з боку Менску.

"Пагадненне аб рэадміссіі, якое ідзе пакетам з пагадненнем аб палягчэнні візавага рэжыму, таксама мае шэраг пытанняў. Нам не прадстаўлены пераходны перыяд для імплементацыі палажэнняў пагаднення, а ён нам неабходны, так як у нас папросту няма дастатковай інфраструктуры для ўтрымання грамадзян трэціх краін, якія падлягаюць рэадмісіі", — сказала тады намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

Стужка навiн
0