Абвешчаны пераможцы конкурса "Гаворым як Левітан"

Падпісацца
Двое мінчан, якія выйшлі ў фінал міжнароднага конкурса "Гаворым як Левтітан", на жаль, у лік прызёраў не трапілі.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Аргкамітэт міжнароднага радыёконкурса "Гаворым як Левітан", арганізаванага ў межах святкавання 75-годдзя Саўінфармбюро, аб'явіў лаўрэатаў конкурса.

Пераможцам конкурса стаў Яўген Стральцоў з Масквы. Другое месца заняў Яўген Прохараў з горада Арзамас (Ніжагародская вобласць), замкнуў тройку пераможцаў Аляксей Пятроў з Сочы. Таксама экспертная група конкурса спецыяльным дыпломам адзначыла працу на дзвюх мовах (рускай і казахскай) ўдзельніка з Астаны — Бухарбаева Мухамедалі Балатулы.

Радиоконкурс "Говорим как Левитан": Евгений Стрельцов, Москва

 

Радиоконкурс "Говорим как Левитан": Евгений Прохоров, Арзамас

Радиоконкурс "Говорим как Левитан": Алексей Петров, Сочи
Радыёконкурс мае на мэце падтрымку пачаткоўцаў-радыёжурналістаў, забяспячэнне пераемнасці традыцый і садзейнічанне фарміравання прафесійных кадраў у галіне.

"Радыёпраекты "Гаворым як Левітан" — своеасаблівы мост, які дазваляе аднавіць адзіную культурную прастору, разбураную часам і ходам гісторыі. Гэта той выпадак, калі карыснае лёгка злучаецца з прыемным, калі руская мова як мова міжнародных зносін спрыяе выхаванню прафесійных радыёвядоўцаў", — адзначае сябра журы конкурса, дырэктар ГРК "Радыё Расіі" Вячаслаў Уманоўскі.

"Я з вялікай цікавасцю прыняла ўдзел у працы журы конкурсу. Хочацца адзначыць, што ва ўдзельнікаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, добрыя маўленчыя дадзеныя, пастаўленыя галасы, але сярод агульных памылак прыкметна адсутнасць сэнсавых паўз, маўленчых тактаў, інтанаванне знакаў прыпынку. Многія ўдзельнікі забываюць ставіць кропку ў канцы паведамлення. У Левітана драматургія была ў кожнай фразе, ён дзейнічаў словам! Не выпадкова яго паведамленні ў гады вайны мелі такі ўплыў. Мы не патрабавалі падабенства з голасам і манерай чытання Левітана, мы выдатна разумеем, што змяніўся свет — ён стаў іншым, адпаведна сёння некалькі іншыя патрабаванні да гучання. Тым не менш адным з найважнейшых крытэрыяў ацэнкі работ было валоданне і выяўленне мастацкай выразнасці мовы, яе сродкаў зносін са слухачом. А гэта — цяжкая і адказная праца", — сказала сябра журы конкурса, рэжысёр-педагог па слове, рэдактар-кансультант ВГТРК, ТВЦ, МІА "Россия сегодня" Кацярына Філіпава.

Сябра журы конкурсу, радыё- і тэлевядучая Маргарыта Мітрафанава: "Вельмі цікавыя ўдзельнікі. Галасы, падача, інтанацыі. Рада была прымаць удзел у журы. З Вялікім святам Перамогі вас!"

Пераможца конкурса атрымае дыплом, памятную статуэтку і грашовы прыз у памеры 50 тыс. расійскіх рублёў. Прызёры конкурсу атрымаюць дыплом і грашовы прыз. Прызавы фонд складзе 30 і 20 тысяч расійскіх рублёў за другое і трэцяе месца. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў чэрвені ў Маскве.

Эфір радыёстанцыі Голас Расіі - Sputnik Беларусь
Двое беларусаў увайшлі ў шорт-ліст конкурсу "Гаворым як Левітан"

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны радыёвядоўцы і карэспандэнты радыёканалаў, што вяшчаюць на тэрыторыі Расіі, краін СНД і Балтыі. Для ўдзелу ў конкурсе было неабходна запоўніць заяўку і запісаць адну з гістарычных хронік "Ад Савецкага інфармбюро", зачытаных Юрыем Левітанам вясной 1945 года.

Усяго ў Аргкамітэт конкурса паступіла 109 работ больш чым з 10 краін, у тым ліку з Расію, Беларусі, Украіны, Кыргызстана, Малдовы, Казахстана, Арменіі.

Конкурс з'яўляецца часткай юбілейных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя Саўінфармбюро — родапачынальніка плеяды найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў, якія ў розныя гады прадстаўлялі Расію на міжнароднай арэне. Поўны пералік мерапрыемстваў абнаўляецца ў раздзеле "75 гадоў. Гісторыя пачынаецца з навіны" на сайце інфармацыйнага агенцтва РІА Навіны (уваходзіць у міжнародную Медыягрупу "Расія сёння").

Стужка навiн
0