Мінабароны: Мінск і Варшава абмяркуюць пытанні ваеннага супрацоўніцтва

© Flickr / ChrisПольскія вайскоўцы, архіўнае фота
Польскія вайскоўцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусь з візітам прыбудзе дэлегацыя Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, каб абмеркаваць планы на бліжэйшую перспектыву.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Пытанні двухбаковага беларуска-польскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы будуць абмеркаваны ў Мінску 5 — 6 мая, паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

5 і 6 мая 2016 года ў адпаведнасці з Планам міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва на 2016 год адбудзецца візіт у Беларусь дэлегацыі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы на чале з дырэктарам Дэпартамента ваенных замежных спраў палкоўнікам Томашам Кавалікам.

"Падчас візіту адбудуцца кансультацыі па пытаннях планавання двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва", — паведамілі Sputnik ў чацвер у прэс-службе Міністэрстваў абароны Беларусі.

Там адзначылі, што бакі будуць абмяркоўваць і ўзгодняць сумесныя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву, а таксама абмяняюцца думкамі па пытаннях далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.

Стужка навiн
0