ЧС-2016 па хакеі: беларусы першы матч згуляюць супраць фінаў

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў фотабанкПалац спорту "Юбілейны" у Санкт-Пецярбургу
Палац спорту Юбілейны у Санкт-Пецярбургу - Sputnik Беларусь
Беларуская зборная, на думку галоўнага трэнера, да турніру гатовая, хакеісты разумеюць, што трэба аддаваць усё дзеля перамогі.

МІНСК, 6 мая — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі ў першым матчы Чэмпіянату свету пазмагаецца з камандай Фінляндыі, гульня пачнецца ў 20:15 па мінскім часе.

Чэмпіянат свету па хакеі стартуе ў пятніцу ў Маскве і Санкт-Пецярбургу і будзе доўжыцца да 22 мая. Планетарнае першынства прымуць дзве лядовыя арэны "ВТБ Лядовы палац" (Масква) і палаца "Юбілейны"(Санкт-Пецярбург).

Фармат Чэмпіянату змен не зведаў — 16 каманд разбітыя на дзве групы. Групу А, матчы якой пройдуць у расійскай сталіцы, склалі зборныя Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Латвіі, Нарвегіі, Даніі і Казахстана. У групу В (палац "Юбілейны") увайшлі каманды Канады, Фінляндыі, ЗША, Славакіі, Беларусі, Францыі, Германіі і Венгрыі.

Палац спорту Юбілейны ў Санкт-Пецербурге - Sputnik Беларусь
ЧС-2016 па хакеі: у Расію паедуць 12 ігракоў мінскага “Дынама”

Падапечныя Дэйва Льюіса напярэдадні правялі першую трэніроўку ў Паўночнай сталіцы.

"Згодна  паведамленняў медыцынскага штаба нацыянальнай каманды ўсё хакеісты гатовыя да маючых адбыцца баталій, сур'ёзных траўмаў, пашкоджанняў няма", — распавялі Sputnik ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

Там жа паведамілі, што ў чацвер увечары да зборнай далучыўся абаронца Алег Явенка. Са слоў хакеіста, гульня ў зборнай патрабуе максімальна добрай гульні і канцэнтрацыі.

"Настрой, думаю, ва ўсіх добры. У мяне дык проста выдатны. З кандыцыямі усё ў парадку. Так што будзем гуляць, змагацца", — прыводзіць словы Явенка прэс-служба ФХРБ.

Галоўны трэнер каманды ў сваю чаргу адзначыў, што зборная гатова да турніру. Люіс згадаў цырымонію ўскладання кветак на плошчы Перамогі ў Мінску перад ад'ездам на ЧС і сказаў, што гэта кранула сэрцы хакеістаў.

"Яшчэ раз нагадала пра тое, якім коштам была здабытая Перамога. Думаю, усе разумеюць, што і нам трэба аддаць абсалютна ўсё, усе свае сілы, эмоцыі, каб здабыць сваю", — падкрэсліў трэнер.

Паядынак Фінляндыя — Беларусь пачнецца ў 20:15 па мінскім часе, у прамым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь 1". Турнір, які адкрые старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў, пройдзе з 6 па 22 траўня ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Раней расійская сталіца прымала турнір ў 1957, 1973, 1979, 1986 і 2007 гадах. У Санкт-Пецярбургу турнір праводзіўся ў 2000 годзе. З 1986 года, калі каманда СССР выйграла залатыя медалі, ні адной зборнай-гаспадыні сусветнага першынства не ўдалося стаць пераможцай турніру (у 2013 годзе шведы выйгралі "здвоены" турнір, які праводзіўся ў Швецыі і Фінляндыі).

Расклад гульняў зборнай Беларусі:

  • 06.05 Фінлянды — Беларусь (20:15)
  • 07.05 Беларусь — ЗША (20:15)
  • 09.05 Беларусь — Канада (16:15)
  • 11.05 Славакія — Беларусь (16:15)
  •  13.05 Германія — Беларусь (20:15)
  • 14.05 Венгрыя — Беларусь (16:15)
  • 17.05 Беларусь — Францыя (16:15)

Групавы этап турніра працягнецца да 17 мая, чвэрцьфінальныя матчы адбудуцца 19 мая ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а паўфінальныя і матчы за медалі пройдуць у расійскай сталіцы 21 і 22 мая адпаведна.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі