МІНСК, 7 мая — Sputnik. Будаўніцтва Саборнай мячэці па вуліцы Грыбаедава ў Мінску завершана, распачатая працэдура дзяржпрыёмкі будынка, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Узвядзенне мячэці ў Мінску на вуліцы Грыбаедава пачалося ў 2004 годзе, затым на некалькі гадоў будоўля была замарожаная праз праблемы з фінансаваннем, у 2013 годзе будаўніцтва аднавілася.
"Плануецца, што цырымонія адкрыцця мячэці пройдзе 9 ліпеня бягучага года", — паведамілі Sputnik ў пятніцу ў Мінгарвыканкаме.
Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на муфтыя Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіча, саборная мячэць у Мінску, у якой адначасова змогуць маліцца больш за 1,5 тысячы вернікаў, стане адной з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе.