Мітрапаліт Павел павіншаваў Лукашэнку з Днём Перамогі

© Photo : Church.byМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы экзарх Беларусі Павел
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы экзарх Беларусі Павел - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экзарх упэўнены, што сумесныя намаганні дзяржавы і праваслаўнай царквы будуць весці беларускі народ да стваральнага і мірнага жыцця.

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел павіншаваў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку з Днём Перамогі, паведамілі Sputnik у панядзелак у Беларускім экзархаце.

Урачыстасці з нагоды 71-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне праходзяць у панядзелак па ўсёй Беларусі. Кіраўнік дзяржавы раніцай 9 мая ўсклаў вянок да манумента на Плошчы Перамогі ў Мінску і вымавіў віншавальную прамову.

"Пачціва прашу вас прыняць сардэчнае віншаванне са святам Вялікай Перамогі! У гэты знамянальны дзень мы ўзгадваем вялікі подзвіг, які здзейсніў наш народ, стаўшы на абарону сваёй бацькаўшчыны. Сіла духу ў спалучэнні з любоўю да Радзімы і свайму народу стала залогам перамогі над ворагам", — гаворыцца ў віншаванні.

Мітрапаліт адзначыў, што гэтае свята заўсёды выклікае ва ўсіх асаблівае пачуццё — радасці і падзякі воінам-абаронцам за перамогу над падступным ворагам.

"Коштам мільёнаў жыццяў мы атрымалі свабоду. Захоўваючы ў памяці гэтыя страшныя падзеі, мы ўдзячныя Богу і кожнаму, хто здзейсніў подзвіг у імя міру на нашай зямлі, за падараваную перамогу", — сказаў мітрапаліт Павел.

Экзарх таксама выказаў упэўненасць, што сумесныя намаганні дзяржавы і царквы будуць і далей весці беларускі народ да стваральнага і мірнага жыцця.

 

Стужка навiн
0