МІНСК, 11 мая — Sputnik. У Мінску ў сувязі з рэпетыцыяй парада войскаў Мінскага гарнізона на аэрадроме Ліпкі магчымыя затрымкі і змены ў працы шэрагу аўтобусных маршрутаў № 31, 86, 155, 306, 25, 64, 145С, 399, паведаміла міністэрства транспарту і камунікацый.
Трэніроўкі ваеннай тэхнікі праводзяцца напярэдадні Дня незалежнасці, які афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"З 11 мая па 16 чэрвеня па вуліцах Заснавальнікаў і Ф. Скарыны, МКАД, вуліцы Ліпкаўскай будзе перасоўвацца тэхніка механізаванай калоны", — паведаміў Мінтранс.
У сувязі з гэтым уводзяцца часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту (каля 40 хвілін з пачатку перамяшчэння або вяртання калоны): 11 мая ў 14:00, 18, 19, 25, 26 мая, 8, 9, 15, 16 чэрвеня ў 7: 00, 12, 17, 24, 31 мая, 7, 14 чэрвеня ў 5:30.
На час вяртання з аэрадрома Ліпкі 11 мая а 18:00, 17, 18, 24, 25 мая, 7, 8, 14 15 чэрвеня, а 20:00, 12, 19, 26 мая, 9, 16 чэрвеня ў 20: 00, паведамілі ў Мінтрансе.