МІНСК, 11 мая — Sputnik. Легкавы аўтамабіль вылецеў у кювет і перакуліўся ў Бярозаўскім раёне: у машыны адарвала задні мост, у выніку ДТЗ пацярпела пасажырка, паведамілі Sputnik ва УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аварыя адбылася на 166-м кіламетры аўтадарогі Р-2 "Стоўбцы — Кобрын".
"Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца 1959 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем маркі Ford, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся", — сказалі ў ДАІ.
У інспекцыі таксама паведамілі, што ў выніку здарэння пацярпела 29-гадовая пасажырка машыны: з чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарамі яна брыгадай хуткай дапамогі была шпіталізавана ў Бярозаўскую цэнтральную раённую бальніцу.
Паводле звестак ДАІ, кіроўца і астатнія пасажыры машыне не пацярпелі, паколькі былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Па факце ДТЗ супрацоўнікі інспекцыі праводзяць праверку.