Жыхар Ліды атрымаў моцныя апёкі, прыкурваючы ад газавай пліты

© Flickr / HermanГарэлка газавай пліты
Гарэлка газавай пліты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле звестак медыкаў, у выніку няшчаснага выпадку ў 67-гадовага лідчаніна абпалена 21% цела.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Мужчына атрымаў моцныя апёкі ў Лідзе, прыкурваючы цыгарэту ад газавай пліты, паведамілі Sputnik ў Гродзенскім абласным УМНС.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні на вуліцы Прамысловай у раённым цэнтры.

"Паступіла паведамленне аб шпіталізацыі ў Лідскую цэнтральную раённую бальніцу грамадзяніна з тэрмічным апёкам 3-й ступені шыі, твары, абедзвюх перадплеччаў", — сказалі ў МНС.

Ва ўпраўленні таксама паведамілі, што 67-гадовы мужчына пацярпеў праз парушэнні правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў — запальваў цыгарэту ад газавай пліты.

Паводле звестак медыкаў, лідчанін ў выніку няшчаснага выпадку атрымаў апёкі 21% цела.

Стужка навiн
0