Юрый Глушакоў, Sputnik.
Нядаўна ў СМІ з'явіліся паведамленні аб незаконнай масавай здабычы бурштыну на Украіне. Паколькі беларускае і ўкраінскае Палессе знаходзіцца ў геалагічна падобнай зоне, магчыма і наша краіна мае паклады гэтага сонечнага каменя?
Уранавы НЗ Беларусі
Аляксандр Паўлоўскі, загадчык кафедры геаграфіі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта пацвердзіў, што ў Беларусі сапраўды ёсць бурштын.
Яго запасамі багата Палессе — у Брэсцкай вобласці і ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Але на Гомельшчыне яго прамысловая распрацоўка не вядзецца — тут здабываюць каменныя калійныя солі, нафта, будаўнічы друз і граніт, гліну, шкляныя пяскі, разведаны запасы бурага вугалю.
"Нетры зямлі ў нашым рэгіёне ўтрымліваюць і больш дарагія выкапні. У Лельчыцкім раёне ёсць ўран. Уранавая сыравіна залягае тут у глыбокіх пяшчаных і вуглістых пластах", — распавёў Sputnik Аляксандр Паўлоўскі.
Апроч гэтага, паводле слоў спецыяліста, на тэрыторыі Беларусі выяўленыя і кімберлітавыя трубкі — з прыкметамі ўкрапваннямі алмазаў. Ці значыць гэта, што ў бліжэйшы час у Беларусі пачнецца "алмазная" і "уранавая" ліхаманка? Мабыць няма. І уранавая, і алмазная сыравіна залягае ў нас занадта глыбока.
"Радовішчы разведаны і вядомыя, але пытанне палягае ў тэхналогіях. Здабыча гэтых выкапняў на такой глыбіні наўрад ці будзе сёння эканамічна абгрунтаванай. Вобразна кажучы, у гэтым выпадку давядзецца выкрываць палову Гомельскай вобласці", — растлумачыў Аляксандр Паўлоўскі. Так што прыродныя радовішчаы "прыхаваныя" да лепшых часоў — калі тэхналогіі дазволяць зрабіць здабычу такой глыбіннай сыравіны рэнтабельнай.
Сонечны камень з глыбінь Палесся
Што ж тычыцца беларускага бурштыну, то вядучым спецыялістам у гэтай галіне можна лічыць дацэнта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна, кандыдата геолага-мінералагічных навук, прафесара Максіма Багдасарава.
Максім Альбертавіч прызнае, што ў апошні час да беларускага бурштыну стала выяўляцца занадта не здаровая цікавасць.
Сапраўды, і беларускае, і ўкраінскае Палессе знаходзяцца ў зоне сучлянення Украінскага шчыта, Валынска-Падольскай пліты і Прыпяцкага прагіну. Мільёны гадоў таму Харкаўскае мора затапіла на гэтым месцы сушу, пакрытую хвойнай расліннасцю. Хваёвая смала-жывіца трапляла ў марскія паклады, у геахімічнай аднаўленчай асяроддзі якіх яна і ператваралася ў бурштын.Навукоўцы адрозніваюць месца ўзнікнення бурштыну ў зоне пляжаў і прыбярэжнай паласы найстаражытнага мора, у зонах плыткага і глыбакаводнага шэльфа.
Прагназаванне руданосных палёў бурштыну ў Беларусі вядзецца не толькі з дапамогай бурэння свідравін, але комплексным навуковым метадам, які аналізуе рознымі спосабамі цэлы спектр фактараў і прыкмет.
Пляж юрскага перыяду
Дзе ж знаходзяцца россыпы гэтага каштоўнага мінералу залацістага колеру?
"Пляжны" бурштын на сённяшні дзень выяўлены, напрыклад, у раёне вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна. Але "чорным капальнікам" брацца за рыдлёўку не рэкамендуецца — акрамя магчымых праблем з законам выявіцца яшчэ шэраг цяжкасцяў. Як мінімум, давядзецца паглыбіцца на 60-70 метраў у зямлю.
Раён Глушкавічы, як і ўся "пляжна-прыбярэжная", прызнана для выяўлення бурштынаносных россыпаў неперспектыўнай. Такі ж прагноз прафесар Багдасараў і яго калегі даюць і для зоны глыбакаводнага шэльфа.
Найбольш перспектыўнай для распрацовак з'яўляецца зона плыткага шэльфа, якая распаўсюджваецца на тэрыторыі Палескай седлавіны, так званыя Лагуна-дельтовые паклады. У пэўны час зямная паверхня тут крыху прагнулася, і марская вада пранікла ў дэльты самых старажытных рэк, якія некалі цяклі на Палессі. Выкапнёвая смала, адклаўшыся на гэтых затопленых морам участках, сёння ляжыць досыць блізка да паверхні.
У Беларусі выяўлена сем бурштынаносных плошчаў, сярод іх — Зосінцаўская (Лельчыцкая) і Столінска-Мікашэвіцкая. Бурштын тут можа ляжаць на глыбіні ад 10 да 30 метраў.
Не толькі глыбіня залягання можа быць цікавай пры вызначэнні перспектыўнасці дадзеных пляцовак, але яшчэ і так званае "бартавое ўтрыманне" бурштыну. На суседнім з Глушкавічамі Клёсаўскім радовішчы ва Украіне яно складае, напрыклад, 50 грамаў на кубічны метр. Асноўнае ж адрозненне беларускага бурштыну ад радовішчаў ва Украіне хутчэй не геалагічнае, а прававое — яго запасам пакуль не пагражае драпежніцкая здабыча, якая ўжо сёння нанесла незаменны экалагічны ўрон нашым суседзям.