У ВНУ у бягучым годзе плануецца прыняць больш за 63 тысяч чалавек

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкАбітурыенты
Абітурыенты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Колькасць месцаў на будаўнічых спецыяльнасцях скарацілася, затое будзе павялічаны набор на шэраг медыцынскіх спецыяльнасцяў.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Міністэрства адукацыя прагназуе, што ў 2016 годзе студэнтамі ВНУ стануць больш за 63 тысяч чалавек, заявіў на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

Прагноз звязаны з дэмаграфічнай сітуацыяй і зменамі, якія адбываюцца ў эканоміцы краіны.

"Ва ўстановы вышэйшай адукацыі па ўсіх формах навучання — гэта і платнае, і завочнае — мы прагназуем прыём больш чым 63 тысяч чалавек. Пры гэтым на бюджэтнае аддзяленне дзённай формы навучання плануем прыняць 22,6 тысячы чалавек. Агульная лічба першакурснікаў-бюджэтнікаў будзе на ўзроўні 28 тысяч чалавек", — распавёў Богуш.

Намеснік міністра ўдакладніў, што колькасць бюджэтных месцаў калі і зменшылася, то нязначна. Гэта звязана са скарачэннем набору на шэраг будаўнічых спецыяльнасцяў, дзе цяпер досыць спецыялістаў, растлумачыў Богуш.

Адначасова павялічаны набор на шэраг медыцынскіх і педагагічных спецыяльнасцяў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Богуш расказаў, што ў 2016 годзе плануецца прыняць у ССУ парадка 40 тысяч чалавек, а ў ПТВ каля 32,6 тысячы чалавек. Акрамя таго, падкрэсліў прадстаўнік міністэрства адукацыі, будзе працягнутая і практыка дадатковага набору.

Стужка навiн
0