"Ноч рубля напярэдадні дэнамінацыі" пройдзе ў Полацку

© Sputnik / Виктор ТолочкоНовыя беларускія манеты
Новыя беларускія манеты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музейныя квэсты, варажба на грошы, мультфільмы аб грашовых адзінках будуць прадстаўлены напярэдадні дэнамінацыі ў Полацку ў межах міжнароднай акцыі "Ноч музеяў".

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік 21 мая правядзе праграму "Ноч рубля напярэдадні дэнамінацыі", паведамілі ў музеі.

Дэнамінацыя ў Беларусі прызначана на 1 ліпеня 2016 года.

"Мерапрыемства пройдзе ў межах міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". У яго межах, у прыватнасці, адбудзецца дэманстрацыя памятных манет Нацыянальнага банка Беларусі", — паведаміў сайт музея.

Таксама, па інфармацыі музея, падчас акцыі будуць прэзентаваныя музейныя квэсты, выставы, старадаўняя варажба на грошы, канцэрты, гульні-экскурсіі.

Падчас "Ночы рубля напярэдадні дэнамінацыі" адбудуцца ўрокі займальнай арыфметыкі для дзяцей і бацькоў і атракцыён "Грошы на бочку", будуць прадэманстраваны мультфільмы пра гісторыю грошай.

Стужка навiн
0