https://bel.sputnik.by/20160512/1022432330.html
СМІ: новым трэнерам зборнай Беларусі па біятлону стаў расіянін
СМІ: новым трэнерам зборнай Беларусі па біятлону стаў расіянін
Sputnik Беларусь
Зацверджаны таксама трэнеры мужчынскай каманды краіны – Аляксандр Сыман і Сяргей Някрасаў, жаночую зборную будзе трэніраваць Фёдар Свабода. 12.05.2016, Sputnik Беларусь
2016-05-12T14:03+0300
2016-05-12T14:03+0300
2023-04-20T20:30+0300
навіны
спорт
беларусь
спорт
біятлон
адстаўкі і назначэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102243/14/1022431475_0:98:3000:1786_1920x0_80_0_0_6f52e7115e2d2ddda9833615dbe1a43f.jpg
МІНСК, 12 мая — Sputnik. Экс-трэнер расійскіх біятланістаў Валерый Пальхоўскі стаў новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі, паведамляюць СМІ.На дадзенай пасадзе Пальхоўскі замяніў Андрыяна Цыбульскага, які быў адпраўлены ў адстаўку па выніках пасяджэння трэнерскага савета Беларускай федэрацыі біятлону ў канцы красавіка 2016 года.Паводле інфармацыі выдання, таксама зацверджаны трэнеры мужчынскай каманды краіны Аляксандр Сыман і Сяргей Някрасаў. З жаночай зборнай будзе працаваць Фёдар Свабода, у той час як з другім кандыдатам Альфрэдам Эдэра перамовы яшчэ працягваюцца.Трэнерскі савет у канцы красавіка прыняў рашэнне не працягваць кантракт са старэйшым трэнерам мужчынскай каманды Уладзімірам Каралькевічам, а таксама скасаваў пасаду галоўнага трэнера нацыянальных каманд, якую займаў Андрыян Цыбульскі.Валерый Пальхоўскі з'яўляецца заслужаным трэнерам Расіі. З 1992 па 1999 гады ён працаваў у трэнерскім штабе мужчынскай зборнай Расіі, пасля 1999-га пакінуў каманду. У 2001 годзе ён вярнуўся ў зборную Расіі, дзе трэніраваў жаночую каманду, у снежні 2007 года быў зняты з займанай пасады.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102243/14/1022431475_244:0:2756:1884_1920x0_80_0_0_0f762411dab2ac871ae9b2727a61e094.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , спорт, беларусь, спорт, біятлон, адстаўкі і назначэнні
навіны , спорт, беларусь, спорт, біятлон, адстаўкі і назначэнні
СМІ: новым трэнерам зборнай Беларусі па біятлону стаў расіянін
14:03 12.05.2016 (абноўлена: 20:30 20.04.2023) Зацверджаны таксама трэнеры мужчынскай каманды краіны – Аляксандр Сыман і Сяргей Някрасаў, жаночую зборную будзе трэніраваць Фёдар Свабода.
МІНСК, 12 мая — Sputnik. Экс-трэнер расійскіх біятланістаў Валерый Пальхоўскі стаў новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі, паведамляюць СМІ.
На дадзенай пасадзе Пальхоўскі замяніў Андрыяна Цыбульскага, які быў адпраўлены ў адстаўку па выніках пасяджэння трэнерскага савета Беларускай федэрацыі біятлону ў канцы красавіка 2016 года.
Паводле інфармацыі выдання, таксама зацверджаны трэнеры мужчынскай каманды краіны Аляксандр Сыман і Сяргей Някрасаў. З жаночай зборнай будзе працаваць Фёдар Свабода, у той час як з другім кандыдатам Альфрэдам Эдэра перамовы яшчэ працягваюцца.
Трэнерскі савет у канцы красавіка прыняў рашэнне не працягваць кантракт са старэйшым трэнерам мужчынскай каманды Уладзімірам Каралькевічам, а таксама скасаваў пасаду галоўнага трэнера нацыянальных каманд, якую займаў Андрыян Цыбульскі.
Валерый Пальхоўскі з'яўляецца заслужаным трэнерам Расіі. З 1992 па 1999 гады ён працаваў у трэнерскім штабе мужчынскай зборнай Расіі, пасля 1999-га пакінуў каманду. У 2001 годзе ён вярнуўся ў зборную Расіі, дзе трэніраваў жаночую каманду, у снежні 2007 года быў зняты з займанай пасады.