Беларус IVAN не прайшоў у фінал "Еўрабачання-2016"

© EBUБеларускі выканаўца IVAN ў другім паўфінале "Еўрабачання-2016"
Беларускі выканаўца IVAN ў другім паўфінале Еўрабачання-2016 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вынікі галасавання краін-удзельніц у паўфіналах стануць вядомыя толькі пасля вызначэння пераможцы конкурсу.

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Беларускі прадстаўнік на конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" IVAN (Саша Іваноў) не змог прайсці ў фінал па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы ў чацвер.

У другім паўфінале "Еўрабачання" прымалі ўдзел 18 краін, якія змагаліся за дзесяць "пуцёвак" на паўторны выступ на Globe Arena ў Стакгольме. Згодна з правіламі конкурсу, вызначалі фіналістаў праз галасаванне тэлегледачоў і прафесійнага журы.

У фінал прайшлі наступныя краіны: Латвія, Аўстралія, Украіна, Грузія, Балгарыя, Сербія, Польшча, Ізраіль, Літва і Бельгія. Беларус IVAN з песняй "Help you flу" не змог прайсці ў фінал конкурсу. Вынікі галасавання краін-удзельніц у паўфіналах стануць вядомыя толькі пасля вызначэння пераможцы конкурсу. Букмекеры напярэдадні конкурсу не верылі ў тое, што 21-гадоваму гамельчуку ўдасца скарыць Еўропу.

За ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў конкурсе прадстаўнікам рэспублікі ўдавалася выходзіць у фінал толькі чатыры разы — дзякуючы Дзмітрыю Калдуну (2007), гурту "3 + 2" (2010), Алёне Ланской (2013 года) і Тэа (2014). Беларусь удзельнічае ў "Еўрабачанні" з 2004 года.

Фінал "Еўрабачання-2016" адбудзецца ў Стакгольме 14 мая.

Стужка навiн
0