Як ратаваць "Кошкін дом" раскажа "Азбука бяспекі"

© Sputnik / Виктор ТолочкоТЮГ
ТЮГ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сумесны праект Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС і Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача "Бяспека праз культуру" стартуе ў ТЮГу. У яго межах адбудзецца прэм'ерны паказ спектакля "Кошкін дом".

МІНСК, 13 мая — Sputnik. "Бяспека праз культуру" — сумесны праект Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС і ТЮГа стартуе прэм'ерай спектакля "Кошкін дом".

Перад самім спектаклем гледачы змогуць паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах: дзеці і дарослыя паспаборнічаюць на хуткасць у апрананні баявога адзення пажарных-выратавальнікаў, паспрабуюць разгарнуць цукерку ў баявых крагах, змогуць выйграць нечаканыя прызы ў шматлікіх конкурсах і нават пазнаёміцца з героямі часопіса "Юный спасатель" Фількай і Лількай.

Конкурсы будуць праводзіцца ля тэатра і ў самім тэатры. Апроч таго, дзяцей і іх бацькоў чакае забаўляльная праграма ў холе на другім паверсе.

У холе гардэроба тэатра можна будзе сфатаграфавацца ў баявой вопратцы выратавальніка, цяплоадлюстроўваючым касцюме і атрымаць прафілактычны буклет "Азбука бяспекі".

На выхадзе з тэатра кожны ўдзельнік атрымае салодкі падарунак — марозіва.

Мерапрыемства адбудзецца 13 мая а 13:00 у ТЮГу па адрасе: Мінск, вул. Энгельса, 26.

Пачатак спектакля — а 14:00.

Стужка навiн
0