Відэа

Фэшн па-беларуску: конкурсныя калекцыі паказалі на "Млыне моды"

Падпісацца
Паказ фіналістаў фестывалю-конкурсу "Млын моды-2016" адбыўся ў Мінску. Глядзіце на відэа модныя калекцыі ад маладых беларускіх дызайнераў.

Конкурс праводзіцца не толькі для дызайнераў, таксама ў ім бяруць удзел мадэлі, фатографы і стылісты. Журы ацэньвае удзельнікаў у васьмі намінацыях: "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Мадэль-дэбют", "Топ-мадэль", "Міс-мадэль Беларусі", "Містэр-мадэль Беларусі" і "Майстар стылю".

Арганізатарам "Млына моды" выступіла ўстанова адукацыі "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі", Міністэрства адукацыі Беларусі, аддзел моды і дызайну Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Стужка навiн
0