Паэтычная сустрэча ў Гарошкаве

© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанкВасількі квітнеюць
Васількі квітнеюць - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паэтычная сустрэча на радзіме Анатоля Сыса адбудзецца ў суботу.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. У суботу 14 мая адбудзецца паэтычная сустрэча на радзіме Анатоля Сыса, аднаго з самых яскравых беларускіх паэтаў сучаснасці, які рана пайшоў з жыцця, паведамляецца на сайце ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Сёлетняя імпрэза будзе складацца з прэзэнтацыі зборніка вершаў Анатоля Сыса "Берагі майго юнацтва", аўдыёдыска з вершамі "Галасы паэтаў", а таксама паэтычных і музычных выступаў вядомых беларускіх творцаў.

Удзел у імпрэзе прымуць Эдуард Акулін, Анатоль Бароўскі, Яўген Вапа, Леанід Галубовіч, Галіна Дубянецкая, Таццяна Матафонава, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Міхась Скобла, Сяргей Сыс і многія іншыя.

Сустрэча адбудзецца ў в. Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Стужка навiн
0