МІНСК, 14 мая — Sputnik. Месца будаўніцтва дарогі ў сталіцы, дзе былі знойдзены чалавечыя астанкі, зараз абгароджана і туды выкліканыя спецыялісты для перазахавання выяўленых рэшткаў, паведамілі Sputnik ў КІУП "Гардарбуд".
Пасля таго, як на Лібкнехта былі знойдзеныя астанкі людзей, працы па будоўлі былі адразу прыпыненыя, таксама выклікалі спецыялістаў па перазахаванню, паведамілі Sputnik ў будаўнічай арганізацыі.
Паведамленні некаторых СМІ пра тое, што косткі вывозілі на звалку, у "Гардарбудзе" назвалі няпраўдай.
"Мы ж усе цывілізаваныя людзі — не было такога. Мы адразу абнеслі месца стужачкамі і перасталі як-небудзь гэта чапаць, як толькі рэшткі былі выяўленыя", — запэўнілі спецыялісты.
Лютэранскія могілкі знаходзіліся на вуліцы Карла Лібкнехта аж да 1970-х. Пазней іх "рэканструявалі" і зрабілі на месцы пахаванняў сквер. Самі могілкі існавалі з XIX стагоддзя.