Новым Апостальскім нунцыем у Беларусі стаў венгерскі паліглот

© VimeoНунцый Габор падчас імшы ў Венгрыі
Нунцый Габор падчас імшы ў Венгрыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Монсіньёр Габар Пінтэр ведае дзевяць моў: венгерскую, нямецкую, італьянскую, ангельскую, французскую, іспанскую, крэольскую, шведскую і рускую.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Папа Рымскі прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі — гэтую пасаду зойме монсіньёр Габар Пінтэр, які раней быў дарадцам нунцыятуры ў Аўстрыі, паведамілі Sputnik у Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

Пасада Апостальскага нунцыя ў рэспубліцы была вакантная з лістапада 2015 года, калі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці быў пераведзены з Беларусі ва Украіну.

"Яго Святасць Папа Францыск прызначыў монсіньёра Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь", — сказалі ў РКЦ. Там таксама паведамілі, што да прызначэньня Пінтэр працаваў дарадцам Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі.

Габар Пінтэр нарадзіўся 9 сакавіка 1964 года ў Венгрыі, з'яўляецца прасвітарам епархіі Ваца (Венгрыя). На дыпламатычнай службе Святога Прастолу знаходзіцца з 1 ліпеня 1996 года, працаваў у Гаіці, Балівіі, Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі. Валодае венгерскай, нямецкай, італьянскай, ангельскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі.

Стужка навiн
0