"Беларускі Брэйгель" выставіцца ў Мінску

© Photo : из личного архива художникаВалянцін Губараў
Валянцін Губараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску адбудзецца адкрыццё пятага выставачнага праекта пад адкрытым небам "Мастак і горад".

МІНСК, 16 мая — Sputnik. "Беларускім Брэйгелем" называюць крытыкі мастака Валянціна Губарава праз яго наследванне класічнай традыцыі "малых галандцаў". Пяты выставачны праект пад адкрытым небам "Мастак і горад" сёлета прэзентуе гараджанам і гасцям сталіцы творчасць гэтага адметнага мастака, паведамілі Sputnik у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва.

Валянцін Губараў — вядомы за мяжой беларускі мастак, які піша ў жанры наіўнага мастацтва. Наш зямляк ужо шмат гадоў звязаны кантрактамі з замежнымі пляцоўкамі сусветнага ўзроўню ў Парыжы, Сэнт-Эцьене і Вішы. Але дасціпная манера яго твораў апавядае пра вядомы і зразумелы менавіта нашаму чалавеку свет, пейзажы, персанажы, якія нібы спісаныя з суседзяў і сяброў. Губараў з цеплынёй і любоўю малюе горад і асабліва душэўна — правінцыю. Яго творчасць мае пастаянны поспех на выставах у французскіх галерэях.

Арыгіналы карцін Валянціна Губарава будуць экспанавацца ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва з 18 мая па 18 чэрвеня.

Адкрыццё выставачнага праекта "Мастак і горад" запланавана на 26 мая а 18:30. Традыцыйна экспазіцыя будзе суправаджацца тэкставым апісаннем на трох мовах — рускай, беларускай і англійскай.

"Мастак і горад" — гэта экспазіцыя работ пад адкрытым небам, якая дазваляе жыхарам Мінска, гасцям горада і краіны бліжэй пазнаёміцца з выдатнымі сучаснымі беларускімі мастакамі.

Ужо пяты год запар з мая па верасень вернісаж упрыгожвае плошчу Якуба Коласа ў сталіцы Беларусі. У мінулым годзе выставу наведала больш за два мільёны чалавек. 

Стужка навiн
0