На матацыкле па Грузіі: раз на тыдзень хочацца ў гатэль

© Sputnik / Елена ВасильеваПадарожжа ў гарах на матацыкле - сур'ёзны іспыт
Падарожжа ў гарах на матацыкле - сур'ёзны іспыт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларус Дзмітрый Мартынюк за месяц на матацыкле праехаў дзевяць тысячаў кіламетраў, павандраваў па Грузію і Арменію, пры гэтым патраціў усяго 400 даляраў – ні адзін тураператар не прапануе больш бюджэтнага варыянту.

Алена Васільева, Sputnik

Калі вы яшчэ не паспелі забраніраваць нумар у гатэлі ў Чарнагорыі, самы час разгледзець нетрывіяльныя варыянты адпачынку. Так, беларус Дзмітрый Мартынюк вырашыў адмовіцца нават ад звыклых падарожжаў аўтастопам, перасеў на матацыкл і на ім цэлы месяц кружляў па прасторах Грузіі і Арменіі. Бюджэт паездкі — усяго 400 даляраў, палова гэтай сумы пайшла на паліва, яшчэ частка — на грузінскае віно. Усё ж, у Грузіі не выпіць віна адвячоркам немагчыма, нават калі ты мотатурыст.

Праз некалькі дзён падарожнік плануе накіравацца ў Францыю. Карэспандэнту Sputnik Мартынюк распавёў пра другаснасць камфорту і пра падрыхтоўку да новага матацыклетнага падарожжа — на гэты раз, еўрапейскага.

Дзевяць тысяч кіламетраў у месяц

"Сам факт адпачынку для мяне — гэта актыўнасць, ляжаць на пляжы я магу максімум суткі. Таму падарожнічаю спантанна, без першапачаткова пракладзеных маршрутаў, бо толькі так можна сутыкнуцца з тым, што і не спадзяваўся пазнаць. Выпраўляцца ў невядомасць страшна, але калі адважыўся, значыць, ліквідаваў гэтае пачуццё страху ", — упэўнены Мартынюк. За месяц на матацыкле ён праехаў дзевяць тысячаў кіламетраў.

Белорус Дмитрий Мартынюк за месяц на мотоцикле проехал девять тысяч километров по Грузии и Армении - Sputnik Беларусь
Беларус Дзмітрый Мартынюк за месяц праехаў дзевяць тысяч кіламетраў па Грузіі і Арменіі

Пры гэтым ён раіць ключавыя кропкі маршрута ўсё ж пракласці. Сам падарожнік даследаваў перад паездкай карту Грузіі і абраў для начлегу некалькі прыдатных для намёта лясоў. Кажа, пры ўсёй любові да людзей некаторая асацыяльнасць усё ж цягне яго прэч ад горада, глыбей у лес і ў горы.

"Прыемней заначаваць на Доне, чым у звычайным хостэле", — лічыць Мартынюк.

Ён раіць старанна выбраць сродак перамяшчэння. Прычым, дарагі і ва ўсіх сэнсах эфектны на байк-фэсце матацыкл можа апынуцца зусім не прыдатны для паездкі ў горныя рэгіёны.

"Мы сустракалі ў Грузіі хлопцаў на BMW GS, які каштуе не меньш за дваццаць тысяч даляраў, і чулі пастаянную лаянку — для вузкіх дарожак у гарах такі транспарт зусім не падыходзiць. А нам было камфортна — матацыкл нахіліўся, ты адштурхнуўся нагой і паехаў далей", — распавёў Мартынюк.

Зрэшты, падарожнік прызнае: матацыкл не ідэальны транспарт для падарожжаў на вялікія адлегласці. Каментуе так: стамляюцца ўсё, раз на тыдзень усё ж хочацца зняць гатэль.

Сам ён у паездцы спадзяваўся на свайго сябра, які быў адказны за тэхнічную частку — гэта значыць, за матацыкл. Для Мартынюка кантактаванне з матацыклам пачыналася толькі на шляху ў Грузію.

"Я лётаў праз руль, драпаў матацыкл і сябе, але ўсё абышлося", — аптымістычна заключыў суразмоўца Sputnik.

Сярод здымкаў з падарожжа нямала экстрэмальных. Матацыкл нават тануў у вадаёме, на шчасце, яго ўдалося дастаць выратаваць. Але сур'ёзных паломак ў дарозе не здаралася, і Дзмітрый шчасна дасягнуў канчатковай кропкі шляху.

Путешествие с палаткой позволяет сэкономить, но раз в неделю хочется в отель - Sputnik Беларусь
Падарожжа з намётам дазваляе эканоміць, але раз на тыдзень хочацца ў гатэль

"Пацешна, што ў тых месцах, куды нам складана дабрацца нават на матацыкле, мясцовыя пастухі штодня ганяюць чарады авечак", — заўважыў Дзмітрый.

Грузія як Палессе

Ехаць даводзілася з рознай хуткасцю. Калі на шляху да Грузіі праязджалі па сямсот кіламетраў на дзень, то ў самой краіне тэмп скінулі да сотні кіламетраў — і горны ландшафт не схіляе да таго, каб гнаць матацыкл, ды і навошта спяшацца ў падарожжы ў той час, калі можна спыніцца і пагаварыць з мясцовымі, толькі б душа пажадала.

"У Грузіі гасціннасць — частка культуры. Людзі бачаць падарожніка і ахвотна гатовыя даць яму прытулак, у гэтым рэгіёне можна не баяцца застацца на вуліцы. Дзеці ў вёсках выбягаюць паглядзець на цябе, дарослыя выглядаюць гасцінна. Там не прапануюць таго, што будзе нязручна, так што можна цвёрда ведаць — калі прапануюць, можна згаджацца. У чымсьці норавы падобны на наша Палессе ", — распавёў Мартынюк.

Перш, чым падарожнік паехаў на Каўказ, ён падарожнічаў аўтастопам па Таджыкістану і ўспамінае, што традыцыі ў гэтых краінах падобныя.

"Пакуль дамаўляешся аб кошце начлегу, можа дайсці да нажа, але калі ўжо дамовіўся, у гэтую суму будзе ўваходзіць ўсё — ад ежы да агляду мясцовых славутасцяў. Калі ты госць, для цябе не пашкадуюць нічога", — распавёў былы аўтастопшчык.

Путешествие по Грузии дарит удивительные виды - Sputnik Беларусь
Падарожжа па Грузіі дорыць дзівосныя віды

У адрозненне ад аўтастопу, у падарожжы на матацыкле можна не абмяжоўваць сябе ў багажы і ўзяць трохі лішняй вагі. З неабходнага Дзмітрый рэкамендуе намёт, дыванок, запасныя дэталі для матацыкла і шмат цёплых рэчаў — на матацыкле холадна нават у спякоту, калі едзеш хутка, трэба некалькі слаёў адзення. Да таго ж важна памятаць, што чым вышэй у горы, тым ніжэй тэмпература.

Выбар спадарожніка, па словах Дзмітрыя, вельмі доўгі і складаны працэс, бо гэты чалавек павінен быць псіхалагічна камфортны. Так што падарожжа ў адзіночку можа аказацца самым простым варыянтам.

"Дрэнных людзей няма, а вось тых, з кім не "стыкуешся" хапае, і лепш даведацца пра гэта раней, чым пусціцеся падарожнічаць. Ехаць у Еўропу ў адзіночку не страшна, яна прыстасаваная пад такія паездкі", — запэўніў матацыкліст.

Стужка навiн
0