Аляксей Грос абраў конкурсныя песні для "Славянскага базару"

© Photo : предоставлено пресс-службой А. ГроссаСпявак Алексей Грос
Спявак Алексей Грос - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У межах падрыхтоўкі да фестывалю беларускі выканаўца наведвае ўрокі вакалу і сцэнічнай мовы, а таксама схуднеў на пяць кілаграмаў.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Беларускі прадстаўнік на "Славянскім базары" Аляксей Грос вызначыўся з конкурснымі песнямі, паведамілі Sputnik ў прэс-службе выканаўцы.

Гросс аб'яўляў конкурс па выбары песні, у рамках якога яму даслалі 72 заяўкі. Каманда спевака абрала з іх песню Уладзіміра Мулявіна "Ой, дожджык iдзе" — з ёй ён будзе ўдзельнічаць у конкурсе нацыянальных хітоў.

У конкурсе хітоў славянскіх кампазітараў Грос выканае песню Пятра Ялфімава "Я хачу" — на яе ўвагу спевака звярнула яго педагог па вакале. Што цікава, аранжыроўку для песень рыхтаваў Максім Пугачоў, а ўсе інструменты запісалі ўжывую.

Міжнародным хітом Грос і яго музычны прадзюсер Леанід Шырын абралі кампазіцыю гурта Non Jovi пад назвай "It's my life". Інструменты для яе таксама напісалі ўжывую.

За два месяцы да пачатку "Славянскага базару" Грос актыўна займаецца вакалам і сцэнічнай прамовай. Ходзіць спявак і ў спартзалу — яму ўдалося схуднець адразу на пяць кілаграмаў. Сустракаўся спявак і з больш вопытнымі калегамі — украінскай спявачкай Ані Лорак і расійскай спявачкай Палінай Гагарынай, якія вырашылі падтрымаць Гроса.

Стужка навiн
0