МІНСК, 17 мая — Sputnik. Першыя 100 мільёнаў рублёў на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый сабраныя жыхарамі, распавяла Галіна Гілевіч, намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка". Паводле слоў спецыяліста, часцей за ўсё сродкі, сабраныя жыхарамі, выдаткоўваюцца на дзіцячае гульнявое абсталяванне і прыстасаванні, якія перашкаджаюць паркоўцы аўтамабіляў на ходніках у дварах.
Немалой праблемай сталічных двароў застаюцца безгаспадарныя старыя аўтамабілі. Нярэдка гарадскім эксплуатацыйным службам даводзіцца прыбіраць іх за савой кошт.
"Цяпер ужо не так шмат кінутых аўтамабіляў, як некалькі гадоў таму, але ўсё роўна яны застаюцца вялікі гарадской праблемай. Машыны "асядаюць "па розных прычынах: не прайшла тэхагляд, трапіла ў аварыю. Больш за 100 старых аўтамабіляў сёлета ўжо прыбрана з мінскіх двароў. Але яшчэ 70 засталося на кантролі. Гэта тыя аўтамабілі, гаспадароў якіх мы не можам знайсці — хтосьці перадае старую машыну па даверанасці, а ў іншых ўладальнік памёр, а спадчыннікаў знайсці не могуць, а ёсць і такія, што прывезены з іншых тэрыторый ", — распавяла Галіна Гілевіч.
А вось на азеляненне гарадскіх двароў сродкі з гарадскога бюджэту практычна не выдаткоўваюцца. Жыхары сталіцы ўсё часцей ствараюць прыгажосць "пад акенцам" за ўласны кошт.
"Мяняецца стаўленне людзей. Кожны год мы праводзім гарадскі конкурс на самы прыгожы двор. І калі аб'язджаем двары з камісіяй, часам дзівімся, наколькі прыгожа людзі афармляюць кветкавыя кампазіцыі, ствараюць малыя архітэктурныя формы, месцы дзіцячага адпачынку, добраўпарадкоўваюць пад'езды", — канстатавала спецыяліст.
На думку спецыялістаў, у такіх дварах на вачах змяняецца стаўленне людзей да свайго малога соцыюму. "Там не так смецяць, ня ламаюць лаўкі, фарміруецца беражлівае стаўленне да асяроддзя. І з кожным годам гэты рух становіцца ўсё больш масавым", — склала Галіна Гілевіч.