Затрыманыя вандалы, якія руйнавалі надмагіллі на Паўночных могілках у Мінску

© Photo : УВД МиноблисполкомаРазбуранае надмагілле
Разбуранае надмагілле - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зламыснікі спецыялізаваліся на крадзяжы бронзавых частак помнікаў, лампад, ваз і кветак, выкрадзенае здавалі ў пункты прыёму другаснай сыравіны.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Супрацоўнікі міліцыі па падазрэнні ў здзяйсненні серыі крадзяжоў з Паўночных могілак, размешчаных побач з Мінскам, затрымалі двух грамадзян, паведамілі Sputnik ва УУС Мінаблвыканкама.

Па дадзеных праваахоўнікаў, зламыснікі спецыялізаваліся на крадзяжы частак помнікаў, зробленых з каляровых металаў.

"Галоўным чынам выкрадаліся бронзавыя лампады, вазы і кветкі. Пры гэтым часта пры здзяйсненні злачынстваў таксама разбураліся дэталі помнікаў і надмагілляў", — сказалі ва УУС.

У міліцыі таксама паведамілі, што ў цяперашні час аператыўнікам вядома пра 19 такіх фактаў, матэрыяльная шкода ад дзеянняў зламыснікаў ацэньваецца ў суму больш за 100 мільёнаў рублёў. Затрыманыя мужчына і жанчына збывалі выкрадзеныя дэталі надмагілляў ў пункты нарыхтоўкі другаснай сыравіны.

Па дадзеных УУС, у дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Крадзеж"), праводзіцца расследаванне.

Стужка навiн
0