МІНСК, 17 мая — Sputnik. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 і 21 мая ажыццявіць візіт у Італію і Ватыкан, дзе правядзе перамовы са сваім італьянскім калегам і Пантыфікам, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідэра.
"Праграмай візіту запланаваны перамовы з прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Сэрджыа Матарэлой. На сустрэчы плануецца разгледзець увесь спектр беларуска-італьянскіх стасункаў з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязяў",- сказалі ў прэс-службе.
Там таксама паведамілі, што асаблівую ўвагу плануецца надаць фарміраванню паўнавартаснай нарматыўнай базы беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.
У прэс-службе адзначылі, што прэзідэнт таксама збіраецца наведаць Ватыкан і сустрэцца з Папам Рымскім Францішкам.
Чакаецца, што падчас перамоваў з Пантыфікам Лукашэнка абмяркуецца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.