Мядзведзь Топа абышоў па папулярнасці Кур'яна, Спірыдовіч і Бароўскую

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкторы "Калыханкi" с героямі тэлеперадачы
Акторы Калыханкi с героямі тэлеперадачы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плюшавы вядучы "Калыханкi" мае ўсе шанцы стаць пераможцам у намінацыі глядацкіх сімпатый на "Тэлевяршыні-2016".

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Вядучы дзіцячай вячэрняй тэлеперадачы "Калыханка" медзведзік Топа стаў фаварытам у галасаванні інтэрнэт-карыстальнікаў у межах прыза глядацкіх сімпатый, якое праходзіць напярэдадні прэміі "Тэлевяршыня".

Калыханка адзначае 35-годдзе - Sputnik Беларусь
Некалькі пакаленняў ля экрана тэлевізара: "Калыханцы" – 35

"Тэлевяршыня" — галоўная ў Беларусі ўзнагарода ў галіне тэлебачання. Па традыцыі ўручаюць на ёй і прыз глядацкіх сімпатый. Сёлета за званне любімчыка беларусаў змагаюцца 22 тэлевядучых, сярод якіх Святлана Бароўская, Алена Спірыдовіч, Антон Мартыненка і Дзяніс Кур'ян.

Аднак большасць галасоў (каля 31% — Sputnik) пакуль што змог атрымаць медзведзяня Топа — вядучы "Калыханкi", які сёлета святкуе юбілей. Герой змог значна адарвацца ад бліжэйшых канкурэнтаў — Вольгі Бурлаковай і Аляксандра Мяжэннага ("Раніца. Студыя добрага настрою").

Галасаванне завершыцца апоўдні 19 мая. Падтрымаць мядзведзіка Топу, як і іншых тэлевядучых, беларусы могуць на сайце тэлеканала СТВ.

Мядзведзік Топа — адзін з найстарэйшых персанажаў "Калыханкi", кіруе лялькай і агучвае яе акцёр мінскага тэатра сатыры і гумару "Хрыстафор" Уладзімір Варанкоў.

Стужка навiн
0