МІНСК, 18 мая — Sputnik. У дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея адкрываецца незвычайная для Мінска арт-прастора — вялікія фатаздымкі старажытнага народнага абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы (Сула)" размешчаны на сценах.
Гэты праектз'яўляецца працягам праекта "Стары новы двор", які прэзентаваўся два гады таму. Незвычайная выстава месціцца ў двары музея на вуліцы Карла Маркса, 12 і называецца "Сула. Непарыўнае ".
На цяперашняй выставе прадстаўлены фатаграфіі Марыны Бацюковай, якая даследавала жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас народнага свята-абраду.
Шматлікія праекты знакамітага майстра фатаграфіі не аднойчы былі прэзентаваны айчыннаму гледачу. Марына Бацюкова, карэнная мінчанка, прызнаецца, што чым больш падарожнічае і бачыць розныя куточкі зямлі, тым больш усведамляе важнасць звароту да тэмы роднай зямлі, як традыцый, прыроды, людзей. "Любоў да роднай зямлі павінна выхоўвацца дома", — лічыць фатограф.
Абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы (Сула)" прысвечаны шанаванню зямлі і скіраваны на паляпшэнне яе ўраджайнасці. Ён накіраваны на залагоджванне прыроднай стыхіі — маланкі-стралы. Святкаванне стагоддзямі застаецца нязменным: жанчыны ў нацыянальных касцюмах выходзяць на вуліцу, ідуць насустрач адна адной, спяваюць і, урэшце, збіраюцца ў караго, каб выправіцца "да жыта".
На поле жанчыны закопваюць у зямлю "Сулу" — хаваюць цёмную сілу разбурэння, ператвараючы яе ў дабро, багацце і поспех. На поле таксама збіраюць каласкі ў якасці абярэгаў. Абавязкова падчас абраду качаюцца ў жыце, такім чынам набіраючыся ад яго сіл і здароўя.
Выстава будзе працаваць да 11 верасня, штодня з 11 да 19 гадзін.