МІНСК, 19 мая — Sputnik. Учора ў Вільні памёр беларускі мастак, ілюстратар кніг, пісьменнік Алег Аблажэй. 6 мая яму споўнілася 62 гады, творца быў поўны планаў і задум.
Нарадзіўся Алег Аблажэй у вёсцы Лезнявічы на Дзятлаўшчыне (Гродненская вобл.). Займаўся жывапісам, акварэллю, ілюстраваў кнігі.
У яго афармленні ў Беларусі выйшлі творы В. Жуковіча "Гуканне вясны", Д. Бічэль-Загнетавай "Гараднічанка", у Маскве — "Шведскія казкі" Э. Хэмінгуэя, "Сербская паэзія", у Вільні — "Казка пра Султана" і інш.
Апошняя кніга — "Красамоўнае сэрца", напісаная і праілюстраваная Алегам Аблажэем, выдадзеная ў 2015 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура", сёлета ўвайшла ў шорт-ліст першай прэміі Цёткі адразу ў дзве намінацыі: за мастацкае афармленне і па літаратуры.
Працы Алега Аблажэя выстаўляліся неаднаразова ў Літве, Польшчы, Германіі, Эстоніі, Латвіі, Беларусі. Ён належыў да суполкі мастакоў краін Балтыі "Маю гонар".
Святло твораў Алега Аблажэя засталося з людзьмі.