Мядзведзік Топа перамог у глядацкім галасаванні "Тэлевяршыні"

© Sputnik / Виктор ТолочкоУладзімір Варанкоў са сваім персанажам, мядзведзікам Топам
Уладзімір Варанкоў са сваім персанажам, мядзведзікам Топам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За плюшавага персанажа "Калыханкі" прагаласавалі 38% усіх удзельнікаў апытання, яго бліжэйшыя сапернікі набралі толькі 29% галасоў.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Вядучы "Калыханкі" мядзведзік Топа (акцёр Уладзімір Варанкоў) перамог у галасаванні на прыз глядацкіх сімпатый штогадовай прэміі "Тэлевяршыня".

Галасаванне праходзіла на сайце тэлеканала СТВ. Апошнія некалькі гадоў "народная прэмія" ў межах "Тэлевяршыні" не ўручалася, аднак у гэтым годзе было вырашана яе адрадзіць. Усяго ў намінацыі было прадстаўлена каля 20 вядучых з рэспубліканскіх тэлеканалаў.

Мядзведзік Топа вырваўся наперад у галасаванні напярэдадні падвядзення вынікаў. На момант яго завяршэння ён набраў 38% усіх галасоў, а яго бліжэйшыя канкурэнты — Вольга Бурлакова і Аляксандр Мяжэнны з СТВ змаглі заручыцца падтрымкай толькі 29% гледачоў. За астатніх тэлевядучых, сярод якіх Святлана Бароўская, Яўген Перлін і Дзяніс Кур'ян свае галасы аддала нязначная колькасць удзельнікаў апытання.

Медзведзяня Топа — адзін з цэнтральных персанажаў "Калыханкі", якой сёлета спаўняецца 35 гадоў. З самага пачатку персанажа агучваў акцёр Уладзімір Варанкоў.

Стужка навiн
0