Фестываль вулічнай культуры ў Мінску: 20 намінацый і больш за 500 удзельнікаў

© Flickr / BILLdeeltПаркур. Архіўнае фота
Паркур. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Убачыць фінальныя спаборніцтвы лепшых ролераў, паркуршчыкаў і іншых майстроў вулічнай культуры можна будзе толькі за грошы, але на адборачныя спаборніцтвы ўваход вольны.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Міжнародны фестываль вулічнай культуры і спорту, які ў суботу пройдзе ў "Мінск-арэне" і прылеглых тэрыторыях, збярэ больш за 500 удзельнікаў.

У розных вулічных дысцыплінах будуць спаборнічаць лепшыя майстры з Беларусі, а таксама госці з Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Францыі, Пакістана, Індыі і Шры-Ланкі.

"Спаборнічаць будуць і дарослыя, і дзеці. У гасцей жа будзе магчымасць ацаніць і гарачыя танцавальныя паядынкі, і ўменне майстроў крута абыходзіцца з мячом у фрыстайле, і хуткаснае катанне на роліках, і многае іншае. Мы разлічваем, што наша яркае відовішча не толькі падорыць шмат эмоцый, але і падштурхне гледачоў да актыўнага і здаровага ладу жыцця ", — распавялі арганізатары.

Мяркуецца, што спаборніцтвы ў рамках фестывалю пройдуць больш чым у 20 намінацыях: у стрыт футболе, баскетбольным фрыстайле, ролер-спорце, скейтбордзе, паркуры і інш. Ацэньваць майстэрства ўдзельнікаў будуць суддзі з сусветным імем, якія таксама дадуць некалькі майстар-класаў для ўсіх жадаючых.

Адборачныя туры пачнуцца ў суботу ў 12.00 і працягнуцца прыкладна да 17:00. Назіраць за імі можна будзе цалкам бясплатна. Фіналы ў найбольш відовішчных дысцыплінах запланаваны на 18:00. Каб іх убачыць, трэба будзе набыць квіток.

Стужка навiн
0