Прарэктар БДУ распавёў, як рыхтуюць спецыялістаў на БелАЭС

© Photo : Сергей СевкоБеларуская АЭС
Беларуская АЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вучацца будучыя супрацоўнікі станцыі даўжэй звычайнага, а для працы на ёй – конкурс у тры-чатыры чалавекі на месца.

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Спецыялісты для працы на беларускай атамнай электрастанцыі, якая ўзводзіцца ў Астраўцы, праходзяць вельмі сур'ёзную падрыхтоўку, паведаміў Sputnik прарэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Аляксей Тоўсцік.

Навукоўцы і кіраўніцтва Белдзяржуніверсітэта не згодныя з меркаваннем некаторых беларусаў пра тое, што БелАЭС можа адчуваць дэфіцыт квалікафікаваных супрацоўнікаў.

"Падрыхтоўка ў нас вельмі сур'ёзная. Мы рыхтуем, напрыклад, спецыялістаў па ядзернай фізіцы і хіміі. Яны рэгулярна праходзяць навучанне і практыку і на дзеючых станцыях — як расійскіх, так і заходніх", — падкрэсліў Тоўсцік.

Усяго ў Беларусі пяць ВНУ забяспечваюць падрыхтоўку будучых супрацоўнікаў атамнай станцыі. Акрамя спецыялістаў па ядзернай фізіцы і хіміі, у БДУ вучацца будучыя спецыялісты па радыяцыйнай экалогіі.

Як распавялі ў БДУ, непадрыхтаванымі спецыялісты не змогуць патрапіць на атамную станцыю.

"Акрамя практыкі, працы ў лабараторыях і стажыровак яны абавязкова пасля навучання павінны прапрацаваць тры гады перад пераходам на БелАЭС. Ды і там магчымасць іх памылкі выключаецца — ёсць аўтаматыка, якая не дапусціць нічога непрадбачанага", — нагадаў Тоўсцік.

Паводле яго слоў, сярод выпускнікоў конкурс на адно працоўнае месца на атамнай станцыі — тры-чатыры чалавекі, а вучацца яны даўжэй звычайнага — пяць з паловай гадоў, з якіх апошнія паўгода студэнты знаходзяцца на практыцы.

"Ніякіх праблем з кадрамі дакладна не будзе", — запэўніў прарэктар галоўнай ВНУ краіны.

БелАЭС будуецца паблізу Астраўца ў Гродзенскай вобласці Беларусі з выкарыстаннем рэактара тыпу ВВЭР-1200. Сумарная магутнасць двух блокаў станцыі складзе 2400 МВт. Першы блок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі — у 2020 годзе. Згодна генкантракту"Расатам" і яго структурныя падраздзяленні з'яўляюцца генпадрадчыкам па праекце.

Стужка навiн
0