Шырокафарматныя каляровыя фатаздымкі Марыны Бацюковай размешчаны на старых пабудовах панадворка ў аконных праёмах, на дзвярах і варотах і складаюць адзіную арт-прастору.
Марына Бацюкова займаецца дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіяй. Гэты праект — з этнаграфічным складнікам. Абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы", які захаваны ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
"Пахаванне стралы" — гэта народнае беларускае свята "Ушэсця", сімвалічнае развітанне з вясной і сустрэча лета. Жанчыны водзяць карагоды, спяваюць, а потым ідуць у поле, дзе закопваюць "стралу" (сімвал маланкі) — розныя металічныя прадметы. Усе абрадавыя дзеянні накіравана на добры ўраджай і дабрабыт жыхароў вёскі, адводу навальніцы ад людзей.
Фотавыстава ў дворыку на вуліцы Карла Маркса, 12 будзе доўжыцца да 11 верасня.
Фотавыстава "Сула. Непарыўнае" месціцца ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея.