МІНСК, 20 мая — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е захаваецца ў выходныя дні ў Беларусі, дажджы спыняцца толькі ў панядзелак, паведаміў у пятніцу Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Па дадзеных Гідрамета, у суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора, у паўночна-ўсходніх раёнах краіны захаваецца ўплыў актыўных франтальных раздзелаў ад цыклону з цэнтрам над Смаленскай вобласцю.
"Ноччу і раніцай у суботу па паўночна-ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы, у паўночна-ўсходніх раёнах моцныя", — сказаў Рабаў.
Паводле слоў сіноптыка, тэмпература ноччу ў суботу складзе + 5… 11 °С, днём ад + 13° С па паўночным усходзе да + 23 °С па паўднёвым захадзе рэспублікі.
"У нядзелю надвор'е будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, але паветра яшчэ будзе напоўнена вільгаццю, таму ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы", — з удакладніў спецыяліст.
Пры гэтым у нядзелю ужо пацяплее: днём чакаецца да + 23 °С, па паўднёвым захадзе — да + 25 °С.
У панядзелак надвор'е, як распавёў Рабаў, будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску — будзе пераважна без ападкаў, ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць да + 10 °С, днём — да + 24 °С, па паўднёвым захадзе — да + 27 °С.