МІНСК, 20 мая — Sputnik. Паліцыя Ніжнесялезскага ваяводства Польшчы шукае мужчыну, які, магчыма, датычны да ўстаноўкі выбуховага прыстасаваньня ва Уроцлаве.
Фотаздымак падазраванага з'явіўся ў інтэрнэце. Мужчына прыкладна 25-гадовага ўзросту, ростам каля 180 сантыметраў, быў апрануты ў цёмны швэдар з капюшонам, на твары цёмныя акуляры. На апублікаваным фота падазраваны ідзе па пераходзе цэнтральнага вакзалу.
Паліцыя заклікае ўсіх, хто 19 мая ехаў аўтобусам лініі 145 ва Уроцлаве, а таксама грамадзян, якія чакалі на прыпынку пасажыраў, паведаміць пра сябе.
Невялікі выбух адбыўся ў чацвер днём недалёка ад цэнтральнага вакзала Вроцлава.
Адзін з пасажыраў аўтобуса заўважыў у салоне падазроны скрутак і паведаміў пра гэта кіроўцу. Выбух адбыўся адразу, як толькі кіроўца вынес яго на аўтобусны прыпынк, лёгкія траўмы атрымала жанчына, якая стаяла непадалёк. Расследаваннем займаецца мясцовая пракуратура. Следства вядзецца па справе аб спробе забойства вялікай колькасці людзей.