МІНСК, 20 мая — Sputnik. Супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі двух жыхароў Белазёрска, якія "знайшлі" на беразе возера два мяхі з рыбай і сеткамі, распачата крымінальная справа, паведамілі Sputnik ў інспекцыі.
Аўтамабіль Citroen супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі 18 мая ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна: у багажніку выявілі рыбу і незаконныя прылады лоўлі.
"Затрыманыя сцвярджалі, што знайшлі іх у час прагулкі па беразе найбжэйшага возера Чорнага. Падобныя гісторыі дзяржінспектары чуюць не ўпершыню, таму для разбору выклікалі следча-аператыўную групу", — сказалі ў Дзяржінспекцыі.
Па звестках ведамства, усяго браканьеры злавілі 110 рыб, а агульная даўжыня сетак склала 411 метраў. Акрамя таго, па месцы жыхарства аднаго з затрыманых аператыўнікі знайшлі яшчэ дзесяць лескавых сетак агульнай даўжынёй 500 метраў.
Па факце незаконнай здабычы рыбы Беразоўскі РАСК распачаў крымiнальную справу, падазраваныя змешчаныя ў ізалятар, аўтамабіль Citroen канфіскаваны. Па папярэдняй ацэнцы, сума, якую трэба будзе пакрыць за прычыненую прыродзе шкоду, складае каля 82 мільёнаў рублёў.