МІНСК, 21 мая — Sputnik. Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ў сталіцы будзе актывізавана, паведаміў на нарадзе ў пятніцу старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк.
Знішчаць небяспечнуя расліну пачалі некалькі гадоў таму, аднак поспеху не мелі праз бессістэмнасць. Зараз гарадскія ўлады і спецыялісты хочуць актывізаваць дзейнасць па ліквідацыі інвазіўных раслін.
"Каб актывізацыя праходзіла хутчэй, спецыялісты камітэта з панядзелка пачнуць кантраляваць працу прадпрыемстваў і арганізацый па барацьбе з баршчэўнікам з прыняццем самых жорсткіх мер да тых, хто гэтую працу не выконвае", — прыводзяцца на сайце Мінгарвыканкама словы Масляка.
Цалкам знішчыць баршчэўнік трэба да канца года там, дзе ён расце на тэрыторыі менш аднаго гектара — такія надзелы ёсць у Партызанскім, Савецкім, Першамайскім, Маскоўскім і Цэнтральным раёнах Мінска. Вялікія плошчы, занятыя гэтай раслінай, існуюць у Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах.
Усяго на барацьбу з баршчэўнікам Сасноўскага ў сталіцы сёлета выдзелены мільярд рублёў — больш за 50 тысяч долараў.
Баршчэўнік — буйная травяністая расліна, сок якой здольны выклікаць пад дзеяннем ультрафіялету моцныя апёкі, якія доўга не загойваюцца.