ДАІ Мінска: дзіцячы траўматызм зніжаецца, але наперадзе летнія вакацыі

© Sputnik / Алексей МатюшСупрацоўнік ДАІ
Супрацоўнік ДАІ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Асобая ўвага ў межах комплекса мерапрыемстваў “Увага – дзеці” будзе нададзена правілам перавозкі дзяцей з абавязковым выкарыстаннем дзіцячых крэслаў.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Комплекс мерапрыемстваў "Увага-дзеці", які накіраваны на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, правядзе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя з 25 мая па 5 ліпеня. Акцыя прымеркавана да пачатку школьных вакацый.

"Летні перыяд звязаны з высокiм рызыкам небяспекі для дзяцей, паколькі ў многіх сем'ях яны застаюцца дома адні, пакуль бацькі на працы. У дзяцей з'явілася шмат вольнага часу, і маршрут іх руху па вуліцах нашага гораду, у сувязі з адсутнасцю заняткаў, кардынальна зменіцца", — адзначылі ў ДАІ.

Там таксама адзначылі, што асноўнымі прычынамі ДТЗ, у якіх ахвярамі становяцца дзеці, па-ранейшаму застаецца пераход праезжай часткі ў неабазначаных месцах, раптоўны выхад з-за транспартнага сродку ці іншай перашкоды, гульні на дарогах, а таксама недастатковая пільнасць кіроўцаў транспартных сродкаў.

Стужка навiн
0