Трохмесячнага медзведзяня знайшоў у лесе расіянін Павел Васільчанка каля пасёлка Седз'ю пад Ухтой (Рэспубліка Комі). Жывёліна сядзела на дрэве. Па здагадках мясцовых жыхароў, мама медзведзяня магла стаць ахвярай браканьераў.
Малады чалавек прытуліў малога, каб пасля перадаць яго спецыялістам.
Паводле словаў Васільчанка, медзведзяня пакуль яшчэ ня можа паклапаціцца пра сябе самастойна.
"У асноўным ён есць, вядома, малако і кашкі", — распавёў журналістам Павел.
Калі медзведзяня адужэе і набярэцца сіл, яго выпусцяць на волю ў Цвярской вобласці.