МІНСК, 23 мая — Sputnik. Прадпрыемствы энергетычнай галіны, вытворцы алкаголю і тытунёвай прадукцыі, а таксама сотавыя аператары ў студзені-красавіку бягучага года змаглі забяспечыць паступленне прыкладна траціны кансалідаваных даходаў Мінска, паведамілі Sputnik ў сталічнай інспекцыі міністэрства па падатках і зборах.
Першыя дзесяць пазіцый у рэйтынгу найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менска занялі:
- расійскае ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", якое цяпер судзіцца з Беларуссю праз пазыкі за пастаўлены газ,
- ЗТАА "Лукойл Беларусь" (дачэрняя структура расійскай НК ЛУКОЙЛ, нафтатрэйдар і нафтаперапрацоўшчыкаў),
- ТАА "Тытунь-інвест" (другі ў Беларусі вытворца цыгарэт),
- унітарнае прадпрыемства "Велком" (мабільны аператар, "дачка" Telekom Austria),
- ЗАТ "Мінскі завод вінаградных вінаў",
- ЗТАА "Газпрамнафта-Белнафтапрадукт" (дачэрняя структура расійскай Газпрамнафта, нафтатрэйдар і нафтаперапрацоўшчык),
- СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" (беларуска-расійскі сотавы аператар, расійская МТС валодае 49% акцый),
- ААТ "МІНСК КРЫШТАЛЬ" — кіруючая кампанія холдынгу "МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП" (вытворца алкаголю),
- РУП "Мінскэнерга" (вытворца і пастаўшчык электраэнергіі, дзяржпрадпрыемства),
- ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" (беларускі дзяржаўны спецэкспарцёр нафтапрадуктаў, нафтаперапрацоўшчыкаў).
Паводле дадзеных ІМПЗ, за студзень-красавік гэтыя кампаніі заплацілі ў бюджэт 11,4 трыльёна рублёў, што склала 31,8% кансалідаваных даходаў горада.
Пры гэтым у падатковай інспекцыі адзначылі, што за чатыры месяцы гэтага года 71,8% паступленняў у кансалідаваны бюджэт Мінcка належыць прадпрыемствам не дзяржаўнага сектара. Індывідуальныя прадпрымальнікі забяспечылі 1,9% падатковых паступленняў, фізасобы — 1,4%.